?

Log in

No account? Create an account
сильный
kilgor_trautt

"Король Лир" / радио "Свабода" / пресса

Са сцэны шэксьпіраўскага тэатру ўпершыню гучала беларуская мова

У Лёндане ў тэатры Globe у рамках тэатральнага фэстывалю Globe to Globe, прымеркаванага да сёлетняй алімпіяды, адбылася прэм’ера “Караля Ліра” ў пастаноўцы беларускага “Свабоднага тэатру”.

Photobucket
© kilgor_trautt

На працягу шасьці тыдняў - з 21 красавіка да 9 чэрвеня - 37 п’ес Шэксьпіра паказваюць на 37 мовах тэатры розных краінаў сьвету. Прадстаўляць Беларусь арганізатары фэстывалю запрасілі несыстэмны “Свабодны тэатар”.

Сузаснавальніца і сукіраўніца тэатру Натальля Каляда расказвае як і чаму Шэксьпір на фэстывалі Globe to Globe загучаў па-беларуску:

“Калі мы распачыналі нашу працу над “Каралём Лірам” - а гэта было год таму - мы прыйшлі сюды, у Globe, і размаўлялі з артыстычным дырэктарам. І ён сказаў нам, што трэба зрабіць “Караля Ліра”, але па-расейску. Мы спыталіся - чаму па-расейску? Ён сказаў, таму што ў Лёндане жыве вялікая дыяспара. Тады мы сказалі, што ня будзем рабіць спэктакль, ня будзе ніякай працы беларускага “Свабоднага тэатру“ для тэатру Globe у рамках Культурнай алімпіяды, бо гэта ня будзе на беларускай мове. Тады празь некалькі дзён яны нам ператэлефанавалі і сказалі, што будзем рабіць на беларускай мове.

З таго моманту мы працавалі над гэтай вэрсіяй новага “Караля Ліра”, і для нас гэта было найважнейшым, таму што гэта Культурная алімпіяда 2012 году ў Лёндане і гэта мерапрыемства, якое адбываецца толькі раз у жыцьці, і вось, беларуская мова жыве цяпер у тэатры Globe у Лёндане. Шэксьпір даў гэты голас нам - казаць гэта на беларускай мове і рабіць гэта для ўсяго сьвету, каб усе разумелі, што мы ёсьць, мы беларусы, і мы будзем заўсёды”
.

Беларускага “Ліра” лёнданская публіка пабачыла двойчы - 17 і 18 траўня. Абодва разы сабралася поўная заля тэатру, разлічанага на паўтары тысячы стаячых і сядзячых месцаў. Са сцэны “Глоўба” - рэканструяванага ў 1990-х гадах паводле колішняга шэксьпіраўскага тэатру - беларуская мова гучала ўпершыню. Для англамоўнай публікі, якая складала абсалютную бальшыню, на бакавых экранах падчас спэкталью давалася кароткае апісаньне сцэнаў для арыентацыі ў добра вядомым тэксьце.

Рэжысэр Уладзімер Шчэрбань зрабіў з клясычнай трагедыі фарс-нуар, перавёўшы мэлядраматызм п’есы ў чорны гумар. Перад вачамі публікі паўстала брутальная камэдыя нібы зь нейкага паўкрымінальнага паўсьвету: Лір (Алег Сідорчык) - ці то аўтарытэт-пахан, ці то дыктатар зь літаральна жалезнай рукой, Кент (Дзяніс Тарасенка) - бязногі інвалід-афганец і нагаты злодзей у законе, Глостэр (Павел Гарадніцкі) - паўдурак-сэктант на інвалідным вазочку, Эдгар (Сяргей Квачонак) - плэйбой-бонвіван і аматар “дунуць”, Эдмунд (Аляксей Нарановіч) - гопнік-амапавец, Освальд (Юлія Шаўчук) - баязьліва-падступны андрагін, Олбані (Юры Каляда) - нейкае “сена на асфальце” ў шапцы і ботах...

Драматург тэатру Мікалай Халезін адаптаваў тэкст п’есы ў перакладзе Юркі Гаўрука, істотна яго скараціўшы і “лякалізаваўшы”, падладзіўшы пад рэжысэрскую інтэрпрэтацыю. І хоць “Свабодны Тэатар” у сваёй творчасьці да беларускай мовы зьвяртаецца нячаста, але “Кароль Лір” у вуснаў актораў гучаў натуральна, што засьведчыў пасьля спэктаклю і спэцыяліст у беларускай артаэпіі прафэсар Андрэй Каляда.

Аднак беларускасьць “Караля Ліра” мовай не абмежавалася. Важнымі акцэнтамі на працягу спэктаклю гучалі архаічныя беларускія сьпевы (музыкі наагул было шмат і рознай - ад “шансону” да джазу). У пэўны момант зьявіліся ў п’есе і беларускія палітычныя актуаліі: на “затрыманых” Ліра і Кардэлію складаюць пратакол, і са сцэны пачынаюць гучаць “масавыя беспарадкі”, “дэстабілізацыя сытуацыі”, “сьмяротнае пакараньне”. У гэты момант усякая камэдыя канчаецца і сьмех у залі сьціхае.

Кульмінацыю спэктаклю - калі разьбіты горам Лір выходзіць на сцэну зь мёртвай Кардэліяй на вазочку - заля сустракае мёртвай цішынёй і застаецца ў здранцьвеньні да канца, калі адзін за адным паміраюць усе героі і фінальным акордам выбухае пракаветнае і душадзёрнае беларускае галашэньне.

Сваімі ўражаньнямі ад прэм’еры дзеліцца рэжысэр спэктаклю Ўладзімер Шчэрбань:

“Гэта вельмі важная праца для нашага тэатру, і мы сапраўды ганарымся, што змаглі паставіць прэм'еру ў гэтым знакамітым будынку тэатру Globe, дзе калісьці пачынаў Шэксьпір. Мы цалкам задаволеныя тым, што адбылося. Зразамела, гэтую архаічную п'есу мы ўзялі не дзеля таго, каб распавесьці пра брытанскіх каралёў і герцагаў, а каб распавесьці пра сябе і сваіх каранаваных і самакаранаваных каралёў. Мы ганарымся, і нам вельмі прыемна, што брытанскі глядач гэтак эмацыйна ўспрыняў нашу працу”.

Сяргей Шупа, радыё "Свабода", 20 траўня 2012

promo kilgor_trautt april 30, 2009 23:56 10
Buy for 100 tokens
Австралийские хроники. Part I. Позвоните родителям Австралийские хроники. Part II. Shark attack Австралийские хроники. Part III. Театр Австралийские хроники. Part IV. Sydney Festival 2009 Австралийские хроники. Part V. Две святыни Сиднея Австралийские хроники. Part VI. День Австралии…

сильный
kilgor_trautt

Полетел...

... в Варшаву.

Завтра начинаю предпремьерный репетиционный сет спектакля "Czas Kobiet" в Teatre Polskim. Времени в обрез -- собрать спектакль надо за оставшиеся 16 репетиционных точек. Премьера состоится 9 июня, и в этом сезоне пройдет 6 показов. Идей много, и очень хотелось бы их все реализовать в этом временном цейтноте.

сильный
kilgor_trautt

Сергей Невский о самой влиятельной музыкальной технике столетия

OPENSPACE.RU
ликбез
ХХ век. Вторая серия. СериализмХХ век. Вторая серия. Сериализм

СЕРГЕЙ НЕВСКИЙ о самой влиятельной музыкальной технике столетия

Дальше ›