March 21st, 2007

сильный

"Tav.Mauzer" -- лепшыя!

Маё пакаленьне мае тых, хто ня стаў на калены,
Сьвядомасьць не павінна хавацца па сутарэньнях.
Ад аднае думкі, што не адбудзецца зьменаў, робіцца дрэнна.
Хто саказаў, што ўздымаць скамянелых з каленаў дарэмна?

Я назіраю за тым, як сьляпыя ў цемру крочаць,
Я назіраю за тым, як краіна падлічвае крываточыны.
Я не пастаўлю свой подпіс за чыровона-зялёную роспач
Краіны-хосьпіс, краіны палярнае ночы.

Мы абраныя, нам раіць краіна крывавымі ранамі,
Каб не жылі падманам і апантана свабоды прагнулі,
Не былі ахвярамі й маліліся, гледзячы ў неба сіняе,
Каб ня зьнікла свабода, як некалі крыж Эўфрасіньні.

З намі кожны, хто зь верай у волю народжаны,
З намі кожны, хто страціў надзею апошнюю,
Хто ня ведае, дзе паставіць крыжы, хто недажыў,
Хто жывы! –
Пакаленьне jeans.

Аўтар – Віталь “Вожык” Рыжкоў
promo kilgor_trautt april 30, 2009 23:56 10
Buy for 100 tokens
Австралийские хроники. Part I. Позвоните родителям Австралийские хроники. Part II. Shark attack Австралийские хроники. Part III. Театр Австралийские хроники. Part IV. Sydney Festival 2009 Австралийские хроники. Part V. Две святыни Сиднея Австралийские хроники. Part VI. День Австралии…