kilgor_trautt (kilgor_trautt) wrote,
kilgor_trautt
kilgor_trautt

Купаловский бунт. Part III. Европейское радио для Беларуси

Мікалай Кірычэнка: “Гарбуз проста прасраў спектакль!”
2008-10-02 13:21:41, Алег Дзвінскі

Удзень 1 кастрычніка акцёры мінскага тэатра імя Янкі Купалы ўзнялі супраць свайго кіраўніцтва сапраўдны бунт. Выпадковай нагодай для канфлікту стаў намер генеральнага дырэктара тэатру Мікалая Кірычэнкі спагнаць з Алега Гарбуза няўстойку за адменены спектакль “Дзіўная місіс Сэвідж”, на які акцёр днямі не з’явіўся. Дыскусія паміж акцёрамі і адміністрацыяй хутка перарасла ў абмеркаванне праблемаў рэпертуарнай палітыкі, якую праводзіць Купалаўскі тэатр.

Вось што распавяла карэспандэнту “Еўрарадыё” акцёрка Ганна Хітрык, адна з удзельніц згаданай размовы:

Ганна Хітрык: “У тэатры шмат праблем, як мы лічым. Мы ўзнялі некаторыя пытанні. А тое, што адбылося з Алегам – гэта, як мне падалося, было проста нагодай пра тое, каб каму-небудзь што-небудзь сказаць!”

Мікалай Кірычэнка, дырэктар і акцёр тэатру ў адным флаконе, прызнае прэтэнзіі трупы справядлівымі, хаця і акцэнтуе ўвагу на суб’ектыўнасці некаторых меркаванняў. Але наконт Алега Гарбуза, які апраўдваецца праблемамі са здароўем і нават прынёс даведку, дырэктар у інтэрв’ю “Еўрарадыё” выказаўся адназначна:

Мікалай Кірычэнка: “У гэтую праблему как прычыну няяўкі на спектакль у тэатры ніхто не верыць. Калі што-небудзь адбылося, толькі мёртвы акцёр можа не патэлефанаваць і не папярэдзіць калег, што ў яго праблема.

Калі ён не з’явіўся а палове на 19-ю, і яму пачалі тэлефанаваць на мабільнік, ён не здымаў трубку. Ён піша ў тлумачальнай цыдулцы, што здымаўся ў нейкім кліпе ў джакузі, і, калі пры пачатку 19-й выйшаў з ваннай, яму стала дрэнна. Але прабачце: пры пачатку 19-й ён павінен не выходзіць з ваннай, а падыходзіць да тэатру.

Не ведаю, ці хопіць яму мужнасці сказаць гэта публічна, але ён проста (зараз скажу простым словам) прас**ў гэты спектакль!”

Са слоў сп. Кірычэнкі, хуткую дапамогу Алег Гарбуз выклікаў у 19:35, калі ўжо паўгадзіны павінен быў знаходзіцца на сцэне.

Мікалай Кірычэнка: “Узнікла праблема са здароўем. Я табе такую праблему зраблю за 5 хвілін: прыгатую 4 кубачкі кавы, вып’ю, мой ціск падляціць і я выклікаю “хуткую”. Таму рабіць з Алега ахвяру… Ён ахвяра ўласнай неарганізаванасці. Вось што я магу сказаць. А там [на сайце “Хартыі-97” – заўв. А.Д.] напісана, што мы сабраліся і хацелі пачварткаваць беднага хлопчыка… Якому ўжо 38 гадоў…

А перад гэтым рэпетыцыя. Прыязджае Латэнас з Вільні. Рэпетыцыя “Макбета” – ён у галоўнай ролі. Усе сядзяць разам з прыезжым рэжысёрам і чакаюць яго 50 хвілінаў, таму што Алежачка не паглядзеў расклад…”.

Тое, што зараз адбываецца паміж адміністрацыяй Купалаўскага тэатру і акцёрамі, безумоўна адаб’ецца на развіцці ўсёй тэатральнай сферы Беларусі. Бо “Купалаўскі тэатр” успрымаецца іншымі дзяржаўнымі тэатрамі як узор для развіцця. Таму Мікалай Халезін, рэжысёр і кіраўнік “Свабоднага тэатру”, лічыць перамены ў “Купалаўскім” неабходнымі.

Мікалай Халезін: “Купалаўскі тэатр не зрабіў усяго таго, што павінен рабіць нацыянальны тэатр. У яго ёсць пэўныя абавязкі перад краінай. Падрыхтоўка новых спецыялістаў. Развіццё нацыянальнай драматургіі – не старой, а сучаснай! Развіццё сучаснай рэжысуры.

Калі мастацкі кіраўнік кіруе тэатрам больш за 30 гадоў – ён проста не ў стане разумець, куды трэба рухацца, ён нават кампутарам не валодае. Ён увогуле не чытае сучасных п’есаў, ён не ведае, што гэта такое. У Купалаўскім тэатры практычна няма п’ес пра жывых беларусаў!”

Ці падштурхне гэтая сітуацыя да пераменаў найбуйнейшы нацыянальны тэатр краіны? Цалкам магчыма, што гэтае пытанне будзе вырашацца падчас сённяшняй сустрэчы акцёраў “Купалаўскага” з Усеваладам Янчэўскім, памочнікам прэзідэнта Беларусі. Але Ганна Хітрык, адна з трох запрошаных на гэтую сустрэчу ўдзельнікаў трупы, шчыра прызнаецца, што не ўяўляе, навошта пойдзе ў Адміністрацыю прэзідэнта:

Ганна Хітрык: “Я не разумею, чаго ад нас там чакаюць. Тое, што мы мелі сказаць, мы сказалі. Але я не ведаю людзей, з якімі сёння сустрэнуся. Я не разумею, ці жадаюць яны што-небудзь змяніць. А можа, яны хочуць змяніць нас? Я хачу пачуць, чаго жадаюць яны, і калі ім будзе цікава, чаго хачу я, я з задавальненнем гэта ім паўтару”.
Subscribe
promo kilgor_trautt april 30, 2009 23:56 10
Buy for 100 tokens
Австралийские хроники. Part I. Позвоните родителям Австралийские хроники. Part II. Shark attack Австралийские хроники. Part III. Театр Австралийские хроники. Part IV. Sydney Festival 2009 Австралийские хроники. Part V. Две святыни Сиднея Австралийские хроники. Part VI. День Австралии…
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 13 comments